BY
Заказать звонок

Аб кампаніі

компания.jpg


ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» ужо 30 гадоў з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Мы ганарымся тым, што сёння ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» з'яўляецца адзіным у краіне комплексным домабудаўнічым камбінатам, у склад якога ўваходзіць чатыры сучасных завода, якія выпускаюць ўвесь камплект будаўнічых матэрыялаў, пачынаючы ад падмурка і сканчаючы дахам.

Гэта з'яўляецца важнай перавагай – на адным прадпрыемстве можна набыць поўны камплект прадукцыі для будаўніцтва сучаснага энергаэфектыўнага дома. За гады працы ў прадпрыемства склаліся добрыя партнёрскія адносіны з вядучымі будаўнічымі арганізацыямі, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой.



photo_2020-09-29_10-07-40.jpg


Асноўныя прыярытэты прадпрыемства


  • развіццё і падтрымка будаўнічай галіны;
  • маштабная дзейнасць па забеспячэнні высакаякаснымі, экалагічна чыстымі і сучаснымі будаўнічымі матэрыяламі;
  • засваенне і ўкараненне найноўшых еўрапейскіх тэхналогій;
  • ўстойлівая канкурэнтаздольнасць;
  • гнуткая коштавая палітыка.



Дасягнутаму поспеху ў працы спрыяе сучасная структура кіравання прадпрыемствам, якая выконвае высокія стандарты карпаратыўнай сістэмы вядзення бізнесу. Вытворчыя і чалавечыя рэсурсы дазваляюць нам ўпэўнена лідзіраваць у будаўнічай галіне, ставіць і выконваць перад сабой новыя стратэгічныя задачы.



ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» цалкам падтрымлівае сучасныя патрабаванні будаўнічай галіны:



  • 1.png
    Даўгавечнасць
  • 2.png
    Экалагічнасць
  • 3.png
    Высокая якасць
  • 4.png
    Энергазберажэнне


Прадпрыемства валодае велізарным вытворчым, будаўнічым і праектным патэнцыялам. У нас працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія гатовы аказаць любыя кансультацыйныя паслугі і даць неабходную тэхнічную інфармацыю па ўсёй наменклатуры выпускаемай прадукцыі.



Мы можам Вам прапанаваць матэрыялы па цане завода.



Якасць нашай працы – залог поспеху Вашага будаўніцтва!
БУДУЙЦЕ БУДУЧЫНЮ З "ЗАБУДОВА"!


Знаете ли вы, что пользуетесь старым браузером?

Ваш браузер очень старый и не корректно отобразит данный сайт
Вы можете установить себе любой более современный браузер, просто нажмите на иконку понравившегося браузера и вы попадёте на страницу для его скачивания

  • Google Chrome
  • Mozilla Firefox
  • Safari
  • Opera
  • Microsoft Edge