Праект "СашаЯна"

Мы пачынаем аповяд пра рэальную маладую беларускую сям'ю, якая гэтым летам вырашылася на смелы ўчынак: купіць ўчастак са старым домам у прыгарадзе.

Мы захаваем асабістую прастору гэтай сям'і, не выдаючы месца іх будоўлі. Аднак будзем дзяліцца з вамі тым, якія цяжкасці сустрэліся дзецям на шляху да ДОМУ МАРЫ.

Рэальнымі застануцца іх імёны і самі цяжкасці, праз якія ім давядзецца прайсці.

Такім чынам, знаёмцеся: САША і ЯНА. Яны стануць героямі нашага праекта, які будзе доўжыцца 2 гады.

За гэты тэрмін яны хочуць пабудаваць сабе скрынку будучай хаты. Наша задача гэтым праектам даказаць, што іх рашэнне было правільным. І, сапраўды, пабудаваць дом у прыгарадзе танней, чым кватэру ў Мінску.

Выбар Сашы і Яны быў няпросты. Але палічыўшы кошт квадратнага метра жылля ў Мінску, яны прынялі адважнае рашэнне пабудаваць дом сваёй мары самастойна.

Яны высветлілі, што кошт м2 у Мінску ў новабудоўлі каштуе ад 1300 $ да 1500 $ у сярэднім. І 80 квадратаў жылплошчы абыйдзецца ў суму ад 104 тыс.до 120 тыс. $. А м2 пабудаванага ўласнага дома — ад 300 да 500$.

Зразумела, што гэта сярэдні кошт бюджэтнага дома для маладой сям'і агульнай плошчай 140-160 м2.

Інфармацыя гэтая прыблізная, а лічбы заснаваныя на пошуку і падліках, вырабленых Сашам і Янай, з улікам іх рэальных фінансавых магчымасцяў.

Маладыя сем'і зарабляюць не так шмат, каб пабудаваць палац, але яны зарабляюць дастаткова, каб жыць у больш прасторных умовах, чым 80 м2 у хрушчоўцы.

Нашы героі ўжо вырашылі, што дом будуць будаваць з прадукцыі «Забудовы». У наступным пасце мы распавядзем, чаму Саша і Яна зрабілі такі выбар. Сачыце за навінамі ў нашым инстаграме @zabudova.